Пра гэта тэлеканалу СТБ распавёў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Мясцовыя жыхары кажуць, што дзяўчынка не вярнулася дадому пасля вячэрняга адпачынку на прыродзе.

У Вязынцы распавядаюць, што мясцовыя дзяўчаты часта збіраліся на паляне каля лесу разам з хлопцамі з Мінска, якія прыязджалі на лецішчы. Адсюль да вёскі прыкладна 15 хвілін ўглыб лесу. Менавіта там і знікла 14-гадовая Саша.

У школе дзяўчынку апісваюць як таварыскую. А сям’ю, дзе Саша была адзіным дзіцем, кантактную і адносна адказную.

Задушанай дзяўчынку знайшлі недалёка ад чыгуначнай станцыі, зусім блізка ад вёскі. У забойстве падазраюць 23-гадовага мінчаніна.

– Яна ўсіх ведала, таму што не першы год хадзіла туды! Рукі ў хлопца былі падрапаныя. У яго пыталіся следчыя: “Адкуль у вас драпіны?” Ён сказаў, што маме дапамагаў ружы зразаць, – распавяла журналістам тэлеканала СТВ хросная мама дзяўчынкі Валянціна Аніська.

Нагадаем, распачалі крымінальную справу па артыкуле “Забойства з асаблівай жорсткасцю”.

Санкцыя артыкула  –  да пажыццёвага зняволення або расстрэлу.

14-гадовая школьніца адшуквалася як без вестак зніклая ад вечара 29 ліпеня. На чацвёрты дзень пошукаў яе цела знайшлі ў лесе недалёка ад месца жыхарства.

“Па папярэдніх дадзеных, смерць наступіла ў выніку механічнай асфіксіі (задушэння)”,  – паведамлялі следчыя.