Удзень 2 жніўня на выратавальную станцыю “Зубраняці” патэлефанавалі з раённага аддзела МНС і паведамілі, што адзін з сёрфінгістаў не вярнуўся на бераг. А між тым, ужо пачалася бура.

Выратавальны катэр выехаў на возера. Недалёка ад вострава ля вёскі Нікольцы супрацоўнікі станцыі ўбачылі сёрфінгіста.

Моцны вёцер зламаў ветразь. Мужчына дрэйфаваў на адной дошцы.

Праз 10 хвілін выратавальнікі даставілі яго на бераг. Ад медыцынскай дапамогі мужчына, жыхар Мінска, адмовіўся.

Пра гэта распавеў начальнік выратавальнай станцыі ў “Зубраняці” Аляксандр Андрэеў.