5 жніўня трое сяброў адзначалі Дзень нараджэння на беразе Віліі ля вёскі Даманава.

Два з іх пайшлі купацца. Нырнулі. У нейкі момант адпачывальнікі з іншага берага заўважылі, што мужчыны пачалі тануць.

Аднаго з іх людзі паспелі выратаваць. Другога, 33-гадовага жыхара Маладзечна, не змаглі.

Яго цела выратавальнікі да сённяшняга дня не знайшлі.

Пра гэта расказала намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.