Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе паведамляе пра выпадкі паступлення ў Расію малочнай прадукцыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўрасаюза і Расійскай Федэрацыі.

Апошнім часам такія выпадкі здараюцца сістэматычна. І гэта сур’ёзна непакоіць Рассельгаснагляд, паведамляе сайт  fsvps.ru

У сувязі з паўторным выяўленнем рэшткаў лінкаміцына ў тварагу, Рассельгаснагляд ад 10 жніўня 2017 года часова абмежаваў пастаўкі малочных прадуктаў з Вілейкі.