77 гадовы жыхар вёскі Воранаўка 12 жніўня атрымаў пенсію і расказаў пра гэта 20-гадоваму хлопцу, які прыехаў у вёску да бабулі-суседкі.

У размове хлопец даведаўся, што пенсіянер збіраецца ў суседнюю вёску аддаць доўг.

Злодзей падпільнаваў суседа і на шляху ў вёску Вострава пырснуў яму ў твар дыхлафосам і забраў кашалёк, распавялі ў вілейскім РАСК.

Калі мужчына прыйшоў у сябе, ён пайшоў назад у сваю вёску і расказаў бабулі хлопца пра ўчынак унука.

Пра здарэнне пацярпелы паведаміў у міліцыю. Па факту праводзяць праверку.