Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што ноччу невядомы пранік у памяшканне, скраў ноўтбук, ключы ад машыны “Форд Транзіт” і з’ехаў на ёй з месца здарэння.

Увечары таго дня злодзея затрымалі ў Вілейскім раёне. У стане алкагольнага ап’янення ён спаў у скрадзенай машыне. Тут жа быў і ноўтбук.

32-гадовы маладзечанец прызнаўся, што ноўтбук скраў для сябе. А машыну хацеў прадаць на запчасткі.

Мужчына быў судзімы дзевяць разоў. Зараз яго заключылі пад варту, расказаў “Рэгіянальнай газеце” старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.