Адбыўся гучны крадзеж яшчэ ў красавіку 2012 года.

У Радашкавічах будавалі прыватны дом. Будучыя гаспадары набылі дарагое ацяпляльнае абсталяванне, якое там захоўвалі.

Ацяпляльныя прылады і будаўнічыя матэрыялы былі разлічаныя на ўвесь дом. Тады іх кошт складаў каля 75 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

Невядомыя злодзеі залезлі ў дом і скралі адтуль шмат радыятараў, тэрмастаты, прылады для ацяплення падлогі і яшчэ шмат дарагога абсталявання.

На працягу пяці гадоў міліцыя шукала злодзеяў.

У рэшце рэшт, сёлета 7 жніўня крымінальную справу завяршылі і перадалі яе ў суд.

Злодзеямі аказаліся 36-гадовы мясцовы жыхар разам з 26-гадовым знаёмым, які таксама жыве ў Радашкавічах.

Знайшлі таксама людзей, якім мужчыны прадалі скрадзенае абсталяванне. Частку рэчаў удалося вярнуць гаспадарам.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.