Здарэнне адбылося 29 ліпеня ў Валожыне.

Раней неаднаразова судзімы валожынец скраў электратрымер.

Газонакасілку ён нават паспеў прадаць.

Аднак, гаспадары хутка выявілі прапажу і заявілі ў міліцыю. Матэрыяльную шкоду ў поўнай меры вярнулі гаспадарам.

Здавалася б, звычайны крадзеж, але за тыдзень да гэтага валожынец выйшаў з залы суда, дзе яго судзілі за папярэдні крадзеж.

Пакуль прыгавор не ўступіў у законную сілу, валожынец вырашыў паўтарыць “подзвіг”.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Бархоўскі.