Бадай, на самай прынцыповай гульні сезона, калі гаворка ішла пра шэсць ачкоў, склад каманды “Маладзечна” не далічыўся амаль паловы гульцоў асноўнага складу.

Прычына? Ад траўм, да “мяне жонка не пусціла”. Ігар Талькоўскі аддаў перавагу “мальчишнику”, Сяргея Дразда не пусціла на матч жонка, Сяргей Галюк і Арцём Грыб наогул не палічылі патрэбным папярэдзіць трэнера пра сваю адсутнасць. 

Таму за такую расхлябанасць і недысцыплінавасць давялося заплаціць, паўтаруся, ужо на 10(!) хвіліне матча. 

А з 29 хвіліны маладзечанцам давялося іграць у меньшасці з-за чырвонай карткі Юрыю Бугаю. 

Канешне, два галы Маладзечну ўдалося адквітаць, але хутчэй з-за таго, што проста пашанцавала, а не таму што на полі была зладжаная гульня ўсёй каманды. 

Хочацца ўсё ж адзначыць намаганні Паўла Галубовіча і Антонія Сіякі. На маю думку, яны адзіныя на полі, хто да апошняга змагаўся за вынік. 

Гульню ж астатніх, не іначай, як “хадзьбу з мячом” не назавеш. 

Бываюць невныя гульні, бываюць сумныя, гульня з Чысцю 19 жніўня была проста ганебнай. Такой, пра якую хочацца забыцца, як пра дурны сон. 

Тое, што Маладзечна імкнецца быць у першай лізе, пасля матча з Чысцю, шчыра кажучы, успрымаецца як анекдот. 

Гульцы не хочуць ні іграць, ні даказваць, ні перамагаць. Чаму ж сорамна за гэта трэнеру і балельшчыкам?