21 жніўня каля 18 гадзін выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні вагона ў вагоназборачным цэху рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо ў Маладзечне.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, у цэху было моцнае задымленне, гарэў рэфрыжэратарны вагон. Усяго ў памяшканні на рамонце знаходзіліся тры вагона.

Да прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыяй з будынка было эвакуявана 35 чалавек. Пацярпелых няма.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны работнікамі МНС. Прычына высвятляецца. Разгляданая версія – парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.

У выніку агнём пашкоджаны ўцяпляльнік і абшыўка вагона на плошчы 50 кв.метраў, закураны сцены ў цэху.