Па словах Аляксандра Путырскага, намесніка начальніка вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта, аварыя здарылася ўчора пасля дзевяці вечара.

Кіроўца машыны “Форд” ехаў з Іжы ў накірунку да Каралеўцаў. У час раз’езду з сустрэчнай машынай кіроўца “Форда” наехаў на раварыста.

Мужчына, 54-гадовы жыхар вёскі Каралеўцы, загінуў на месцы.

Зараз праводзяць экспертызу, каб высветліць, ці быў кіроўца цвярозы.