Некалькі дзён больш за дзесяць сталічных турыстаў адпачывалі на востраве ў Вілейскім вадасховішчы недалёка ад вёскі Сосенка.

На востраў перапраўляліся на аднамеснай лодцы па адным чалавеку з неабходнымі рэчамі.

Калі 24 жніўня хацелі такім жа чынам трапіць з вострава на бераг, пачаўся шторм.

Лодку кідала ў розныя бакі, таму самастойна турысты не змаглі пераправіцца на бераг. Каля сямі раніцы выклікалі выратавальнікаў.

Тыя ўсіх пераправілі на бераг. Ніхто не пацярпеў, распавялі ў вілейскай выратавальнай станцыі.