Па словах Кацярыны Млечкі, намесніка начальніка РАУС Вілейкі, 53-гадовы жыхар Вілейшчыны ехаў па вуліцы Валынца за аўтобусам “МАЗ”.

Перад “ляжачым паліцэйскім” кіроўца аўтобуса затармазіў. У гэты час кіроўца “Сітраэн Ксантыі” заехаў у аўтобус ззаду.

Стала вядома, што кіроўца машыны сеў за руль п’яным. Зараз яму пагражае штраф і пазбаўленне права кіраваць аўтамабілем на тры гады.

Падчас аварыі ніхто не пацярпеў.