Маладзечанскія вадзіцелі б’юць трывогу. За Дзікшнянамі робяць рамонт дарогі, дарожнікі пасыпалі асфальт дробнымі каменьчымі, а пакутуюць кіроўцы. 

Да нас у рэдакцыю звярнуўся Віктар Мароз, адзін з такіх пацярпелых вадзіцеляў.

Паколькі мужчыны не плачуць, ён проста прынёс фотаздымкі лабавога шкла свайго аўтамабіля. 

– Я ведаю, што нікому не паскарджуся, што гэта страхавы выпадак толькі для таго, у каго ёсць КАСКО, але я проста хачу перадаць прывітанне таму, хто ігнаруе знакі і носіцца на тым учаску дарогі з хуткасцю 120 кіламетраў у гадзіну.

Па каментар мы звярнуліся да дзяржаўтаінспектара Маладзечанскай ДАІ Сяргея Бартоша:

– Там устаноўленыя адпаведныя дарожныя знакі, а тое што некаторыя кіроўцы не выконваюць іх патрабаванне – няхай пабітыя шыбы будуць на іх сумленні. Калі-небудзь і ім так пашанцуе з дакладнасцю, ды наадварот …

Віктар на гэта адказвае:

– Я цяпер проста не прапускаю наперад таго, хто хоча абагнаць. Займаю левую паласу і еду сабе з дазволенай хуткасцю 60 кіламетраў у гадзіну. І чакаю, калі ж той, хто разбіў мне шыбу, трапіць у такую ж сітауцыю, гад.