Жарт, які нарадзіўся на сур’ёзнай глебе расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў “Захад-2017”, проста за адны суткі ўзарваў інтэрнэт. У неіснуючай краіны ўжо ёсць не толькі свая старонка ў Вікіпедыі, але нават рахунак на Twitter, міністрэрства замежных спраў Вейшнорыі, гімн, сцяг, а таксама сайт для выдачы “пашпарту вейшнорца”.

Што такое Вейшнорыя?

Як мяркуецца, “Вейшнорыя” азначае на балцкай “Вейшнар” – “той, хто ахвотна частуе” (гасцінны). Часам яе называюць таксама “Вайшнорыя”.

Выдуманая дзяржава ў дзяржаве з’явілася цягам вучэнняў “Захад-2017”. Па сцэнары, ваенныя дзеянні будуць разгортвацца як канфлікт паміж “Паўночнымі” краінамі, якія прадстаўляюць Беларусь і Расія, і “Заходнімі”, выдуманая кааліцыі трох агрэсараў, дзяржаў Вейшнорыі, Весбарыі і Лубеніі. Яны паспрабуюць раскалоць саюз, пагоршыць сацыяльна-эканамічную абстаноўку Беларусі і давесці да змены ўлады. У выніку падступных планаў частка нашай краіны будзе захоплена, і будзе створаная новая дзяржава – Вейшнорыя.

Дзе Знаходзіцца Вейшнорыя?

Паводле легенды, дзяржава займае тэрыторыю большай частцы Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей. Так што, рэгіён, пра які піша “Рэгіянальная газета” таксама частка Вейшнорыі!

Што яшчэ мы ведаем пра яе?

Прыкладная колькасць насельніцтва – 1 488 666 чалавек, плошча – прыкладна 46 103 км². Афіцыйныя рэзідэнцыі Вейшнорыі размешчаныя ў Гродна, парламент і ўрад (акрамя міністэрства культуры) – у Лідзе, культурная сталіца – Смаргонь.

Гімнам новаспечанай дзяржавы лічыцца песня “Нямон” гурта “Стары Ольса”. У Міністэрства замежных спраў Вейшнорыі ёсць свой акаунт на Twitter, таксама існуе сайт, дзе кожны жадаючы можа стаць на чаргу за “пашпартам вейшнорца”, ёсць узор уласных грошай – вейшнорыяў. 

Настасся Вераск. “Віцебскі кур’ер”.