Аднак на волі мужчына доўга затрымлівацца, відаць, не планаваў.

На наступны дзень залез у некалькі дамоў у бліжэйшых вёсках і скраў адтуль рэчы.

У хуткім часе яго затрымалі і асудзілі. Да адпраўкі ў турму мужчыну адпусціді дамоў.

Жыхар Лоску засумаваў: у яго хаце не было нават тэлевізара. Дакладней, некалі ён быў, але як адну са скрадзеных рэчаў, тэлевізар канфіскавала міліцыя.

Таму мужчына залез праз акно ў хату ў суседняй вёсцы і вынес адтуль телевізар.

Дзейнічаў па сваім звычайным сцэнары: шукаў хату-лецішча, дзе няскошаная трава і вісіць антэна.

Валожынскі следчы камітэт звяртае ўвагу гаспадароў лецішчаў, каб не прываблівалі такім чынам злачынцаў.

Пра гэта расказала следчая Валожынскага РАСК Дар’я Мікуліч.