Аварыя адбылася каля 7 гадзін раніцы ў Крыніцы.

Аўтамабіль “Рэно Лагуна” з гродзенскімі нумарамі ехаў з боку Мінска. Непадалек ад кафэ “Крысціна” кіроўца “Рэно” выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Мэрсэдэс Спрынтар”.

Відаць, “Мэрсэдэс” спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, бо з’ехаў амаль на ўзбочыну. 

Двое мужчын, што былі ў “Рэно”, кіроўца і пасажыр, загінулі на месцы.

Відавочцы расказаюць, што мужчыны вярталіся з заробкаў у Расіі і, відаць, кіроўца, заснуў за рулём.

Відэа з суполкі “Молалайф” у “Кантакце”

ДТЗ у Крыніцы, у якім загінулі двое: каментар ДАІ