Учора ўвечары здарылася аварыя ля вёскі Рум на Валожыншчыне.

Грузавы мэрсэдэс сутыкнуўся з машынай “Рэно Дастэр”.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльнага інструмента з легкавога аўтамабіля дэблакавалі 50-гадовага мужчыну. Пацярпелага з траўмамі адвезлі ў раённую бальніцу Валожына.

Кіроўца грузавіка не пацярпеў, паведамляе сайт МНС.