Аварыя адбылася каля 14 гадзін 3 верасня на 20-м кіламетры аўтадарогі Ракаў-Івянец-Дзяржынава, паблізу Івянца на Валожыншчыне.

26-гадовы жыхар вёскі Жодзішкі Смаргонскага раёна ехаў на аўтамашыне “БМВ 525” у напрамку Івянца. На закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем.  Машыну занесла. Яна выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з “Фольксвагенам Пола”.  Кіраваў тым жыхар вёскі Ракаў.

У выніку ў кіроўцы “Фольксвагена” – закрыты пералом косткі левай рукі, расцяжэння звязкаў надкаленніка левай нагі. Атрымала цялесныя пашкоджанні і 31-гадовая пасажырка “Фольксвагена”. Абодвух не шпіталізавалі. Кіроўца і пасажырка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Кіроўца “БМВ 525” вадзіцельскага пасведчання не мае – быў пазбаўлены, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.