Ад сённяшняга дня ў дзіцячым цэнтры “Надзея” стартуе трэці турнір па міні-футболе сярод дзяцей, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якія праходзяць аздараўленне ў дзіцячых рэабілітацыйных цэнтрах рэспублікі.

Першы турнір зладзілі ў 2014 годзе па ініцыятыве дзіцячага цэнтра “Надзея” і прымеркавалі да 20-годдзя яго адкрыцця.

Ад 7 па 10 верасня ў “Надзеі” збяруцца дзевяць дзіцячых каманд – прадстаўнікі васьмі дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў Беларусі і каманда “Надзеі”. Гэта 150 удзельнікаў.

Па словах кіраўніка фізічнага выхавання цэнтра Аксаны Альфер, адбудзецца сапраўднае свята футболу.

Акрамя спаборніцтваў, для ўдзельнікаў зладзяць забаўляльныя мерапрыемствы: дыскатэкі і прагляд фільма.