Суд Мядзела пакараў мясцовага жыхара, які на возеры Баторына ў нацыянальным парку “Нарачанскі” незаконна злавіў пяць вугроў.

Грамадзяніну В. далі штраф 1840 рублёў, канфіскавалі лодку.

Урон ад сваёй рыбалкі мужчына аплаціў да суда. А гэта яшчэ 3450 рублёў, расказаў “Рэгіянальнай газеце” начальнік мядзельскай міжраённай інспекцыі Валеры Кляноўскі.