Услед за аўтамабілем ехала аналагічная іншамарка, але яе кіроўца не выканаў законныя патрабаванні пагранічнага нарада аб спыненні. Дадаў хуткасць і  з’ехаў у напрамку Лынтупаў. Неўзабаве яго затрымалі. Ім аказаўся таксама выхадзец з Чачні.

Высветлілася і прычына гэтых манеўраў: раніцай у 20 кіламетрах ад месца затрымання чачэнцаў на стыку Астравецкага і Пастаўскага раёнаў затрымалі шэсць грамадзян В’етнама. Устанавілі, што да мяжы з Літвой іх падвозілі затрыманыя раней грамадзяне Расіі. Кіроўца іншамаркі, што не спынілася, якраз і перавозіў частку нелегальных мігрантаў.

У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. Замежнікам пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя.