Маладзечанскі РАУС шукае 44-гадовага Алега Іванова, які знік без звестак.

Мужчына жыў на Вілейшчыне ў Навасёлках, на вуліцы Цэнтральнай, 1.

3 верасня ён сышоў з дому і да гэтага часу яго месца знаходжання невядомае.

На выгляд мужчыну 43 гады, рост 170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу. Твар авальны, смуглявы, вочы карыя, валасы цёмныя, кароткія.

На правым крадплеччы і правай назе каляровыя татуіроўкі.

Быў апрануты ў спартыўную шэра-белую куртку, цёмныя спартыўныя штаны, чорную тэніску, красоўкі.

Грамадзян, якім нешта вядомае пра месцазнаходжанне Алега Іванова, просяць па тэлефанаваць па тэлефонах 8-0176-770312, 8-0176-771656, 8029-5464044 або102.