28 верасня ля Ільі адкрыюць электрастанцыю на сонечных батарэях, якая цалкам будзе забяспечваць электрычнасцю дзіцячы Цэнтр “Надзея”, што на Вілейшчыне.

Напачатку ліпеня ўсталявалі першыя модулі электрастанцыі, прывезеныя з Германіі, а ў жніўні электрастанцыю магутнасцю 600 кілават пабудавалі.

Па словах Таццяны Майсак, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю “Надзеі”, 28 верасня станцыю ўрачыста адчыняць.

Плануюць, што ў адкрыцці паздзельнічаюць прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні, супрацоўнікі Дэпартаменту па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў Чарнобылі, па энергаэфектыўнасці, гуманітарнай дзейнасці, пасол ФРГ у Беларусі.

Чакаюць таксама прадстаўнікоў Вілейскага райвыканкама і Мінаблвыканкама.

Фота забяспечанае Таццянай Майсак.