Пра тое, што на ўзбочыне дарогі стаіць аўтамабіль “Форд Эскорд”, відавочцы сталі паведамляць ад самай раніцы. 

У 17.00 аўтамабіль, які ўрэзаўся ў дрэва, па-ранейшаму стаяў на тым жа месцы.

Мы датэлефанаваліся начальніку Маладзечанскай ДАІ Дзмітрыю Юркевічу і папрасілі патлумачыць сітуацыю:

– Аварыя здарылася ноччу, падрабязнасці я буду ведаць пазней. Адзінае, што магу сказаць дакладна, быў наезд машыны на дрэва. Чаму да пяці не эвакуявалі? Ну, напэўна таму, што эвакуатару пра гэта не паведамілі.