17 верасня ноччу ў вілейскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамілі пра пажар у вёсцы Любань.

Калі выратавальнікі прыехалі ў вёску, адкрытым полымем гарэла лазня ў прыватным двары.

Калі лазню пачалі тушыць, на падлозе знайшлі цела мужчыны. Папярэдне ўстанавілі, што загінулы – 76-гадовы гаспадар.

Па словах жонкі і сведкаў, пенсіянер у нецвярозым стане курыў у лазні. Хутчэй за ўсё, ён загінуў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.