Паведамленне пра тое, што ў адным з вілейскіх двароў гарыць хата і гаспадарчыя пабудовы, вілейскія выратавалінікі атрымалі 23 верасня ў 10 гадзін.

Калі прыехалі на месца, аказалася, што гарыць хата, лазня, хлеў і гараж.

Па словах гаспадара, яны з трыма сябрамі сядзелі і выпівалі, калі пачулі пах дыму з суседняга пакою. Адчыніўшы дзверы, убачылі агонь.

На той момант суседзі ўжо выклікалі выратавальнікаў. Яны заўважылі пажар раней, чым гаспадар з сябрамі.

У хаце было два выхады, таму мужчыны выйшлі праз другія дзверы, і ніхто не пацярпеў.

Хата згарэла цалкам. Астатнія будынкі нязначна пашкодзіў агонь.

Па словах інспектара вмлейскага РАНС Дзмітрыя Клешняка, разглядаюць некалькі прычын узнікнення пажару.