22 верасня ўвечары гаспадары дома на вуліцы Стаўкі ў Вілейцы вырашылі памыць бялізну і ледзь не спалілі дом.

Як толькі гаспадар прыватнага двухпавярховага дома ўключыў пральную машыну-аўтамат, выбіла пробкі ў лічыльніку. Адразу пасля гэтага мужчына пачуў гул агню на гарышчы.

Гаспадар працягнуў туды шланг і пачаў тушыць полымя самастойна. Аднак суседзі, убачыўшы агонь, каля васьмі гадзін вечара выклікалі выратавальнікаў, якія дапамаглі патушыць пажар.

Па словах інспектара вілейскага РАНС Аляксандра Казакевіча, абгарэла адна са сценак на гарышчы, па якой праходзіла электраправодка.