Здарэнне адбылося на вуліцы Горкага, дзе пражывала пацярпелая.

П’яны мужчына напаў на яе і стукнуў кулаком у твар. Жанчына павалілася і пачала клікаць на дапамогу.

Тады валожынец стукнуў яе яшчэ раз, выцягнуў з кішэні ў жанчыны шэсць рублёў і дзевяць капеек і збег.

Па словах следчага валожынскага РАСК Мікіты Мілеўскага, 25 верасня на мужчыну завялі крымінальную справу.