У Астравецкім раёне ў прыватным доме выбухнуў самаробны ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве, пацярпелі два чалавекі, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС Беларусі.

Паведамленне пра разрыў самаробнага ацяпляльнага катла без наступнага гарэння ў падвале жылога дома ў аграгарадку Малі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці паступіла 30 верасня ў 11.55.

У выніку шпіталізаваны з апёкамі вадзяной парай 1-3 ступені (12% цела) гаспадар, яго жонка шпіталізавалі з ірванай ранай левага сцягна. Абодва пенсіянеры.

У жылым доме пашкоджаныя шкляныя дзверы, кацёл. Меркаваная прычына разрыву – парушэнне правілаў эксплуатацыі.