Каля 15 гадзін 1 кастрычніка Смаргонскую бальніцу даставілі хлопчыка з тэрмічнымі апёкамі рук і ног з агульнай плошчай больш за 50%.

За паўгадзіны да шпіталізацыі хлопчык з аднагодкамі быў на тэрыторыі закінутай чыгуначнай станцыі.

Па лесвіцы залез на дах вагона, падрыхтаванага да адпраўкі. Дакрануўся рукой да кантактнага провада над чыгуначнымі пуцямі, што быў пад напружаннем. У выніку атрымаў пашкоджанні.

Для высвятлення ўсіх абставінаў апытваюць дзяцей, работнікаў станцыі, знаёмых хлопчыка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Хлопчыка выхоўваюць у дабранадзейнай сям’і, характарызуюць яго станоўча, на ўліках не стаяў

Sk.gov.by.