Як пасля расказаў кіроўца маршрутнага аўтобуса, ён выязджаў з “кішэні” на прыпынку, калі раптам адчуў моцны ўдар у заднюю левую частку аўтобуса. Праз хвіліну, машыну ад удару развярнула, і кіроўца МАЗа ўжо адчуў удар у пярэднюю левую частку аўтобуса. 

Вінаватым у ДТЗ аказаўся 25-гадовы кіроўца аўтамабіля “Додж Караван”, які спрабаваў з месца здарэння з’ехаць, аднак быў затрыманы патрульна-паставой службай, якая дзяжурыла паблізу. 

Пасля затрымання хлопец прызнаўся, што перад тым, як сесці за руль, выпіў 300 грамаў гарэлкі. 

– Вось што цікава, – расказае інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош, – гэты хлопец ужо прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе ў верасні 2011 года, у лістападзе 2012, у снежні 2013. У кастрычніку мінулага года. Сёлета ж хлопец атрымаў склад крымінальнай справы, паводле якой яго машына належыць канфіскацыі. Акрамя таго, складзеныя пратаколы за кіраванне ў нецвярозым выглядзе паўторна за год, за адсутнасць страхоўкі і за невыкананне дыстанцыі.