Здарылася гэта 14 кастрычніка каля 19.30.

У Маладзечне 32-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Опель Вектра” па вуліцы Вялікі Гасцінец у напрамку Смаргоні. 

Машына наехала  на 37-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку на забараняльны сігнал святлафора па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Пешахода  з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.