34-гадовы жыхар вёскі Язні, што на Вілейшчыне, 10 кастрычніка паставіў сваю машыну ва ўласным двары і не зачыніў багажнік.

Ноччу ў машыну “Пежо” залез яго 35-гадовы непрацуючы аднавясковец і скраў з машыны 250 рублёў.

На мужчыну завялі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”, распавялі ў вілейскім РАУС.