Пра здарэнне паведамляе Гродзенскае УУС.

Сын з бацькам селі за стол, выпівалі. Чым больш пілі, тым больш непаразумення ўзнікала паміж імі.

З апошняй чаркай сваякі пачалі спрачацца, з-за чаго бацька схапіўся за нож.

Без роздуму ён ударыў нажом сына ў жывот. Пацярпелага забрала “хуткая дапамога”. 42-гадовы пацярпелы ў бальніцы, паводле судмедэкспертаў, ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

У адносінах да 70-гадовага пенсіянера ўзбудзілі крымінальную справу.

Ігар БЕЛАЗЁРАЎ, УУС Гроднааблвыканкама.