Учора ўвечары ў РАУС Вілейкі патэлефанавала жыхарка з Нарочы і паведаміла, што ў двары знайшла павешаным свайго брата.

Па словах Кацярыны Млечкі, намесніка начальніка РАУС Вілейкі, сястра і відавочцы на месцы распавялі, што мужчына доўгі час нідзе не працаваў, выпіваў.

Апошнім часам неаднойчы выказваўся пра тое, што не хоча жыць.

Мужчыну было 42 гады.