Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ №377 “Аб павышэнні пенсій”, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца правядзенне з 1 лістапада 2017 года пераразліку працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы.

У выніку з 1 лістапада пенсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.