Кірмаш моладзевых ідэй праводзілі ў гімназіі-каледжы мастацтваў горада Маладзечна 14 кастрычніка.

На суд ўсёй гімназічнай супольнасці прадставілі больш за 20 ініцыятыў вучняў 3-10 класаў.

Форум правялі ў рамках тыдняў ўстойлівага развіцця-2017, якія арганізаваў Дортмундскі адукацыйны цэнтр пры падтрымцы Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Ужо больш за 20 год Цэнтр арганізуе адукацыйныя паездкі, праграмы абмену для школьнікаў, міжкультурныя трэнінгі. Асноўны накірунак прыцы Цэнтра – праекты ў Беларусі.

Для ўдзелу ў кірмашы на конкурснай аснове адабралі больш за 100 заявак розных устаноў, грамадскіх арганізацый.  Сярод выбраных аказалася і маладзечанская гімназія-каледж мастацтваў.

Каманда педагогаў і навучэнцаў прыняла рашэнне заняцца гісторыка-экалагічным даследаваннем ракі Уша Маладзечанскага раёна.

Вучні з 10 “В” плануюць навучыць астатніх вырашаць задачы на экалагічную тэму, тым самым зразумець, як шмат мы трацім рэсурсаў. А ў далейшым плануецца выпуск зборнік задачак.

А калектыў 10 “Б” выступіў за паглыбленае вывучэнне беларускай мовы сярод малодшых класаў. Таксама яны прапанавалі адзін дзень у тыдзень размаўляць выключна на роднай мове.

– Самае вялікае ўражанне на мяне зрабіла ініцыятыва “Ад матэматычных задач да вырашэння экалагічных і эканамічных задач” , бо гэта фарміруе ў дзяцей разуменне праблем. Я лічу, што кірмаш ініцыятыў вельмі цікавы. Яго ладзяць у нас у школе не першы год, і кожны раз мы дабіваемся поспехаў, –  распавяла Уладзіслава Чайкоўская, член савета гімназістаў.

Таксама гімназія-каледж мастацтваў ўстанавіла сувязь з іншымі ўстановамі, якія рэалізуюць ініцыятывы ў рамках тыдня ўстойлівага развіцця.

Так, школа №270 з Санкт-Пецярбурга прапанавала праект  “Нашчадкі традыцый”. Запланавалі правесці экскурсію па месцах баявой славы, даследаваць флору і фаўну  тэрыторыяй, якія ахоўвае дзяржава, гістарычных падзей, звязаных з тэрыторыяй. А вучні гімназіі №2 горада Ваўкавыска хочуць стварыць экаклас – клас пад адкрытым небам.

Пасольства ФРГ у Беларусі.