У суботу, 21 кастрычніка, у міліцыю звярнуўся 48-гадовы жыхар Мінска. Паведаміў, што ў яго на лецішчы ў Карпавічах з гаража зніклі рэчы.

Невядомы злодзей паламаў замок у гаражы і вынес адтуль набор піл, прылады для рыбалкі, пражэктар, лямпачкі, разеткі. Знікла таксама бензапіла і ланцугі для яе. Урон ад крадзяжу – каля дзвюх тысяч рублёў.

У вілейскім РАСК мяркуюць, што рэчы скралі ў перыяд ад 15 да 18 кастрычніка.