50-гадовы жыхар вёскі Рэдзькі, што на Маладзечаншчыне, 13 лістапада прыйшоў дапамагчы па гаспадарцы былой жонцы.

Па гаспадарцы дапамог, а калі сыходзіў прыхапіў шрубавёрт, які належаў жанчыне і каштаваў каля 70 рублёў.

У суседняй вёсцы прадаў яго за 10 рублёў.

Жонка звярнулася ў міліцыю. “Прадаўца” і “пакупініка” хутка знайшлі. Шрубавёрт вярнулі ўлядальніцы, распавёў начальнік маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.