У сярэдзіне лістапада супрацоўнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды затрымалі двух браканьераў на возеры Свір.

Жахары Мядзельшчыны з лодкі з дапамогай трох сетак налавілі сто штук платвы, 29 ляшчоў, аднаго судака, шэсць акунёў і пяць асобін густэры.

Гэтым яны нанеслі ўрон навакольнаму асяроддзю ў 4692 рублі.

На месца затрымання прыехалі супрацоўнікі Мядзельскага РАУС і аддзела Следчага камітэта. Канфіскавалі і 25,1 кілаграмаў рыбы, тры сеткі агульнай даўжынёй 210 метраў і драўляную лодку.

15 лістапада ўзбудзілі крымінальную справу. Артыкул Крымінальнага кодэкса за такое злачынства прадугледжвае штраф або пазбаўленне волі да трох гадоў, распавёў намеснік начальніка інспекцыі Уладзімір Хіло.