Так, памёр. Дні чатыры таму я апошні раз у яго быў дома. У яго быў рак,  растлумачыў Смародзінаў.

Мікалай Гадавікоў нарадзіўся 1 студзеня 1950 года ў Ленінградзе. Яго дэбютам у кіно была роля беспрытульніка ў “Рэспубліцы ШКІД” ў 1966 годзе. Затым ён з’явіўся ў фільме “Жэня, Жэнечка і “кацюша”.

Найбольшую вядомасць яму прынесла роля чырвонаармейца Пятрухі ў культавым фільме “Белае сонца пустыні” рэжысёра, ураджэнца беларускага Лепеля Уладзіміра Матыля.