15 лістапада два 36-гадовых маладзечанцы прыйшлі ў госці да свайго сябра. Сталі выпіваць.

У размове гаспадар паскардзіўся на тое, што яго былая сужыцелька сышла да другога мужчыны.

Госці вырашылі адпомсціць за сябра. Даведаўшыся ад яго адрас суперніка, яны прыйшлі да таго і беспадстаўна збілі.

Жанчыны, з-за якой адбылася бойка, дома не было. Яна адбывае пакаранне.

На мужчын 16 лістапада завялі крымінальную справу.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавёў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.