17-гадовы маладзечанец, навучэнец адной з сярэдніх навучальных устаноў горада, зайшоў у краму адзення сэканд хэнд у Маладзечне па вуліцы Прытыцкага.

У прымерачную ён узяў тры байкі. Адну з трох апрануў на сябе, пад куртку. Прадавачка заўважыла, што адной байкі не хапае. Калі хлопец збіраўся выходзіць з крамы, яна папрасіла расшпіліць куртку.

Хлопец пачаў цягнуць час: ён нібыта тэлефанаваў маці, каб прыйшла разлічыцца за байку. Потым папрасіў у прадавачкі тэлефон, каб з той жа мэтай патэлефанаваць брату.

Скарыстаўшыся тым, што прадавачка пераключыла ўвагу на нешта іншае, хлопец уцёк з магазіна.

Міліцыя знайшла яго, байку вярнулі.

– Байка каштавала 13 рублёў, але ў той дзень у магазіне былі зніжкі 70% і набыць гэтую рэч можна было за чатыры рублі, – распавёў “РГ” старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.