Машына, за рулём якой знаходзілася маладая жанчына, з’ехала ў вадаём у Ізабеліна.

Як адбылося здарэнне, “Рэгіянальнай газеце” расказаў знаёмы кіроўцы.

– Жанчына прыязджала да нас на прадпрыемства. Хвілін праз пятнаццаць тэлефануе і кажа: “Я ў вадзе”.

Яна расказала, што на павароце ля вадаёма яе нехта падрэзаў, яна не справілася з кіраваннем і з’ехала ў вадаём. Кіроўца выбралася з патанулай машыны праз акно. І адразу патэлефанавала мне. Цяпер яна грэецца, а я чакаю ДАІ ужо паўгадзіны. Патэлефанаваў у МНС, там сказалі, што яны не паедуць, машыну з вады будзе выцягваць ДАІ. 

Мужчына расказаў, што машыну пасля такога “плавання” можна вярнуць да жыцця.

– Канешне, давядзецца шмат чаго перабраць і прасушыць. Але, думаю, ездзіць яшчэ будзе. 

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.