29 лістапада для ініцыятыўных людзей распачалі праект #паскарэнне платформа Talaka разам, партал Onliner.by, кампанія velcom і групай кампаній Gurtam.

Праект уяўляе сабой конкурс у выглядзе рэаліці-шоу.Яго ладзяць, каб натхніць гараджан самім вырашаць сацыяльныя праблемы, паляпшаць якасць жыцця і стварыць тое, чым зможа ганарыцца беларусь і будзе захапляцца ўвесь свет.

Удзельнічаць могуць як мінчане, так і жыхары абласных і раённых цэнтраў, прадстаўнікі беларускіх дыяспар за мяжой. Удзельнікі павінны рэалізаваць сваю ідэю па паляпшэнні жыцця ў родным горадзе ці краіне.

Як гэта будзе працаваць

Удзельнік ці каманда ўвасабляюць свае ідэі і прыходзяць да фінала з гатовым “прадуктам”. Лепшы атрымае прыз.

Арганізатары вітаюць элементы нацыянальнага каларыта. Напрыканцы праекты павінны выклікаць пачуццё гонару за малую радзіму.

Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу.

Каб удзельнічаць, трэба зарэгістравацца на платформе Talaka і ад 29 лістапада па 11 снежня дадаць сваю ідэю праз спецыяльную форму на сайце. Конкурс будзе доўжыцца да 4 лютага.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #Паскарэння можна на сайце.