Падчас пажару ў доме быў 36-гадовы мужчына, які загінуў.

Магчымая прычына – неасцярожнасць пры курэнні.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі:

  • печы і коміны неабходна чысціць, рамантаваць, бяліць
  • нельга прымяняць для распалу печкі гаручыя і лёгкаўспламяняльныя вадкасці
  • на драўлянай падлозе перад топачнай адтулінай неабходна прыбіць металічны ліст не менш чым 50 на 70 сантыметраў
  • каб не дапускаць перагрэву печкі, трэба паліць яе два-тры разы на дзень не больш чым па паўтары гадзіны
  • за тры гадзіны да сну варта спыніць топку печкі, каб не ўчадзець.

Выратавальнькі рэкамендуюць паставіць пажарны апавяшчальнік. Не пакідайце дзяцей дома адных, хавайце ад іх запалкі.

Памятайце, самай распаўсюджанай прычынай пажараў і смерці людзей у іх з’яўляецца курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.

Выкананне правілаў захавае жыццё вам і вашым блізкім.