За рулём машыны быў 56-гадовы жыхар Валожыншчыны. Мужчына вяртаўся з сельскагаспадарчага прадпрыемства Маладзечанскага раёна, дзе працаваў.

Па словах Юрыя Багушэвіча, старшага следчага маладзечанскага РАСК, праз Беразінскае кіроўца ехаў з хуткасцю 55 кіламетраў у гадзіну. Тут ён наехаў на 48-гадовага мясцовага жыхара, які, па словах старшага следчага, невядома адкуль узяўся на праезжай частцы.

Па папярэдніх дадзеных, пацярпелы быў п’яны. Зараз ён ляжыць у бальніцы з пераломамі абедзвюх ног, чэрапна-мазгавай траўмай, ушыбамі галавы. Стан пацярпелага стабільны.

7 снежня следчыя завялі крымінальную справу. Калі вам нешта вядома пра здарэнне, тэлефануйце ў РАСК па тэлефоне 8(0176) 586784 следчаму Раману Арцем’еву або звяртайцеся ў кабінет 110 раённага аддзела Следчага камітэта па адрасе: Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 23.