Спачатку сям’я разам выпівала. Потым паміж мужам жанчыны і яе сынам здарыўся канфлікт.

Жанчына вырашыла абараніць сына. Узяла нож і два разы пырнула ў спіну свайго 53-гадовага мужа.

Мужчыну з двума раненнямі з пранікненнем у пляўральную поласць забралі ў бальніцу. Яго 50-гадовую жонку затрымалі.

Пра гэта распавёў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.