Нагадаем, што здарэнне адбылося ў панядзелак, 18 снежня, у 7 гадзін 12 хвілін раніцы.

Машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту. Пасажырка машыны, 56-гадовая жанчына, загінула на месцы здарэння. А кіроўцу забралі ў рэанімацыю.

Па словах старшага следчага РАСК Юрыя Багушэвіча, на машыне стаялі зімовыя шыны.

Следчыя просяць сведак здарэння звярнуцца ў РАСК на адрас: Маладзечна, вул. Прытыцкага, 23, кабінет 110 або па тэлефоне 8 (0176) 580784 да следчага Рамана Арцем’ева.